Новости

Сябруюць са спортам у таа «Стф-мантаж»

момант паўфінальнага матчу

У спартыўнай зале СШ №2 Смілавічаў адбыўся пяты па ліку турнір па настольнаму тэнісу сярод работнікаў ТАА “СТФ-мантаж”, якое спецыялізуецца на вытворчасці і ўстаноўцы вокнаў, дзвярэй з ПВХ, алюмініевага профілю, а таксама шэрагу спецыяльных будаўнічых канструкцый. Удзел у ім узялі дваццаць чатыры работнікі пяці вытворчых падраздзяленняў кампаніі: “ПК СТФ”, “ТАА “СТФ-мантаж”, “ЭкаБудМантаж”, “Лістраль-Тэрма” і “СТФ-мантаж “Масква”. Яны прадстаўлялі самыя розныя спецыяльнасці і пасады: ад рабочых –  да галоўных спецыялістаў.

Адкрываючы спаборніцтвы, генеральны дырэктар прадпрыемства Андрэй Гундар, які па традыцыі таксама ўзяў у рукі тэнісную ракетку, падкрэсліў, што яны садзейнічаюць сацыяльнаму развіццю кампаніі і згуртаванасці яе работнікаў.

— Выдатна, калі дружны калектыў пад кіраўніцтвам граматнага кіраўніка ўмее не толькі плённа працаваць, але і з карысцю для здароўя адпачываць, – зазначыла госць турніру, старшыня Смілавіцкага пасялковага выканаўчага камітэта Ірына Марціновіч.

Найбольш паспяхова згуляўшы матчы ў групах, да фінальнай часткі турніру дайшлі брыгадзір зборшчыкаў будаўнічых канструкцый Сяргей Тарасавец, мантажнік будаўнічых канструкцый Алег Кулінковіч, якія ўдзельнічалі ў ёй і летась, а таксама галоўны інжынер Дзмітрый Бірук і слесар зборкі металаканструкцый Антон Тычына. Яны і разыгралі паміж сабою каштоўныя прызы – сотавыя тэлефоны.

пераможца спаборніцтваў Дзмітрый Бірук і яго дачка Аня, якая заўзята хварэла за тату

 

 У першым паўфінале мінулагодні пераможца спаборніцтваў Алег Кулінковіч у дзвюх партыях адолеў Сяргея Тарасаўца, у другім Дзмітрый Бірук быў мацнейшым за Антона Тычыну – 2:0. Апошні ў матчы за трэцяе месца ва ўпартай барацьбе саступіў Сяргею Тарасаўцу – 1:2.

генеральны дырэктар ТАА “СТФ-мантаж” Андрэй Гундар (злева) уручае ўзнагароды за трэцяе месца Сяргею Тарасаўцу

Перамогу ў турніры святкаваў Дзмітрый Бірук, які з лікам 2:0 выйграў фінальную сустрэчу ў Алега Кулінковіча.

Сяргей ЦЕРАШ,

намеснік генеральнага дырэктара, старшыня прафкама ТАА “СТФ-мантаж”

На здымках: ; пераможца спаборніцтваў Дзмітрый Бірук і яго дачка Аня, якая заўзята хварэла за тату; сярэбраны медаль атрымаў Алег Кулінковіч; генеральны дырэктар ТАА “СТФ-мантаж” Андрэй Гундар (злева) уручае ўзнагароды за трэцяе месца Сяргею Тарасаўцу.

© 2012 ООО «СТФ–монтаж»

г. Минск, пер. Чайковского, 3

тел. +375 (17) 385–64–50 (51)

Разработка сайта – Abiatec